Categories: Грамадства

Масавая акцыя ў Берасці зацягнулася на гадзіну

Як заўсёды, жыхары горада над Бугам у сераду а 19 гадзіне выйшлі на вуліцы, каб паказаць, што іх не задавальняе эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне.

Выйсці на галоўную плошчу горада людзям не ўдалося, таму што там праходзіла нейкае спартовае мерапрыемства, і ўваход на плошчу быў перакрыты. Толькі ў нашай краіне мітынгі праводзяцца на стадыёнах, а спартакіяды на галоўных плошчах горада.

Таму жыхары Берасця адразу пайшлі на цэнтральную вуліцу (Савецкую) і накіраваліся да ЦУМа. Людзей спачатку было не шмат, але з кожным крокам станавілася больш і больш.

Пасля скрыжавання вуліц Астроўскай і Савецкай у накірунку да ЦУМа рухалася каля 500 чалавек.

Раздаліся апладысменты. Пратэстуючых падтрымалі людзі, якія ўжо чакалі на плошчы каля ЦУМа (каля 50 чалавек). Далучыліся да акцыі і аўтамабілісты, якія сігналілі ў час акцыі.

Людзі на  пляцоўцы каля ЦУМа спыніліся і некалькі хвілін апладыравалі, затым зноў і зноў…

Варта адзначыць, што гэтае месца таксама ўлады пыталіся заблакаваць. Там адбываўся рамонт. Толькі не зразумела адно:   што там рамантавалі?

Пасля міліцыя разбіла натоўп на дзве часткі. І пачаўся разгон…

 

На гадзінніку было без 3 хвілін 20.00. Натоўп разышоўся, але праз 3 хвіліны ўсе сабраліся на вуліцы Савецкая. Народныя гулянні працягнуліся.

 

Людзі прайшлі пешаходную частку Савецкай, пасля звярнулі на Пушкінскую, пасля на  Карла Маркса. На працягу ўсяго маршрута жыхароў Берасця суправаджалі ахоўнікі парадку. Іх на гэты раз было вельмі  шмат.

Калі міліцыянты спрабавалі сказаць людзям, што іх дзеянні не законныя, у адказ гучалі апладысменты, якія ўсё заглушалі.

20.30 удзельнікі “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” ў Берасці разышліся.

 

 

dzedzich

View Comments

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago