Культура

У Драгічыне праходзіць злёт вояў-славян і вікінгаў

Старажытны Драгічын над Бугам (Польшча) у чарговы раз адчыняе вароты ў ранняе сярэднявечча.

Тут можна перанесціся ў часы вікінгаў і славянскіх вояў. На беразе Буга, ля самай вады раскінуліся палаткі старажытных вояў, якія з’ехаліся ў Драгічын з усіх куткоў Польшчы і Беларусі.

Па словах арганізатара злёту Андрэя Глэмбіцкага – кожная такая сустрэча – гэта крок да зразумення продкаў:

– Гэты паказ, гэта свайго кшталту эксперэментальная археалогія. Усе ўдзельнікі, якія сюды прыязджаюць, ўжываюць посуд, прыстасовы з эпохі якую прэзентуюць, гатуюць стравы таго часу. Намагаюцца існаваць, як і людзі якія жылі раней. Кожны такі з’езд, гэта новае дасведчанне, выпрабованне, ці насамрэч так было, ці насамрэч людзі маглі такім чынам існаваць, маглі жыць, ці давалі сабе рады, ці ў стане мы вытрымаць без тэлебачання, без газа, без палітыкі, тыя некалькі дзён так жывучы.

Паспрабаваць і зразумець нашых продкаў, ці ім было так добра, ці насамрэч так здарова і спакойна жылі. Сёлета ў злёце апрача груп рэканструктараў і вояў прымаюць удзел таксама музычныя гурты “Жывёлак”, “Літвін Троль” ды іншыя. Злёт патрывае да нядзелі ўключна. У праграме конкурсы, турніры вояў, спаборніцтвы лучнікаў, а таксама інсэцнізацыя “Нападу Палян на Драгічын”.

Паводле: Радыё Рацыя

Фота: http://boristotel.livejournal.com/145642.html

 

Пакінуць адказ