Грамадства

Акцыямі маўчання цікавіцца берасцейская пракуратура

Адміністратарамі берасцейскай суполкі ў інтэрнэце “Грамадскі пратэст”, што арганізуе “Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі”, зацікавілася абласная пракуратура.

Адразу пасля чарговай акцыі маўчання, 23 чэрвеня, у абласную пракуратуру быў выкліканы адзін з адміністратараў суполкі – Сяргей Аляксеевіч, дзе ён і быў дапытаны.

24 чэрвеня па тэлефоне быў запрошаны ў пракуратуру яшчэ адзін адміністратар – Алесь Змагар, сустрэчу якому прызначылі на сёння (27 чэрвеня).

Па словах аднаго з удзельнікаў плошчы ды аднаго з адміністратаў суполкі “Грамадскі пратэст” Зміцера Шурхая, вызываюць у пракуратуру толькі дзеля таго, каб запужаць:

– Чаму гэта ўсё робіцца? Відавочна, што ўлады зараз у паніцы, баяцца. Сустрэча ў сацыяльных сетках з кожным днём расце. Расце з кожным днём, з кожнай серадой. Таму вось, магчыма, стараюцца супрацоўнікі спецслужбаў і пракуратуры запужваць як шараговых удзельнікаў сустрэчы, так і пачалі адміністратараў.

Таксама адміністратары сустрэч “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” атрымліваюць афіцыйныя папярэджанні за дзейнасць у інтэрнэце, якая накіравана на звяржэнне існуючай улады антыканстытуцыйным шляхам.

Акцыі маўчання ладзяцца кожную сераду на галоўнай плошчы горада.

Паводле: Радыё Рацыя

Пакінуць адказ