Адукацыя

Сярэдні бал ЦТ па рускім і беларускім мовам склаў 30 пунктаў з 100

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі падвёў вынікі Цэнтралізаванага тэставання.
Пра гэта паведаміў Мікалай Феськоў. Сярэдні бал па гэтых прадметах склаў 30 пунктаў з 100 магчымых.
Па яго словах, на максімальную колькасць 100 балаў напісалі беларускую мову пяць абітурыентаў, рускі – сем. Як і ў папярэднія гады, пацвердзілася статыстычная ўзаемасувязь вынікаў паміж прадметамі беларуская і руская мова. “Вынікі рэшты тэстаў паказалі, што па ўзроўні складанасці заданні ідэнтычныя. Пра гэта кажуць практычна аднолькавыя балы абітурыентаў па прадметах”, – сказаў Мікалай Феськоў.

Сярэдні бал тых, хто здаваў беларускую мову, склаў 31,11, хто здаваў рускую мову – 30,48. З усіх зарэгістраваных на ЦТ абітурыентаў каля 15% з’яўляюцца прэтэндэнтамі на дзённае бюджэтнае аддзяленне.

Тэставанне па беларускай мове пісалі 52 тыс. 607 абітурыентаў, па рускай мове – 94 тыс. 490 абітурыентаў.

ЦТ

ЦТ

Пакінуць адказ