Зрабіць адкрыццё дапамагло выкарыстанне касмічных спадарожнікаў.
Нацыянальны фонд індзейцаў Бразіліі абвясціў аб выяўленні ў амазонскіх лясах яшчэ аднаго дзікага племені, якое ні разу не ўступала ў кантакт з цывілізацыяй.
Сляды племені былі выяўленыя пры дапамозе спадарожніка, які знайшоў на мяжы Бразіліі і Перу буйныя рэгіёны, вычышчаныя ад лесу. У красавіку туды быў пасланы самалёт, які зрабіў здымкі племя з паветра.
Аналіз сабраных дадзеных заняў каля двух месяцаў, пасля чаго спецыялісты абвясцілі, што сапраўды знайшлі новае племя, якое складаецца прыкладна з 200жыхароў. Па словах навукоўцаў, племя жыве ў чатырох вялікіх саламяных дамах і вырошчвае кукурузу, бананы і некаторыя збожжавыя.
Паводле: БелТА
Фота: yar.rodgor.ru