У сацыяльных сетках абмяркоўваецца фармат штотыднёвай акцыі пратэста па серадах. На гэты раз арганізатары мерапрыемства 29 чэрвеня заклікаюць частку ўдзельнікаў стаць у чаргу да аўтазака.
-Як толькі пад’язджае аўтазак (ці міліцэйскі аўтобус) для таго, каб пачаць праводзіць затрыманні, усе, хто не баіцца, выстройвайцеся ў чаргу да гэтага аўтазака. Да пачатку затрыманняў пачынаем пляскаць у далоні і смяяцца. Людзі пабачаць, што страха няма. Дзясяткі тых, хто не баіцца, пакажуць тысячам тым, хто сумняецца, што нас больш, чым у іх аўтазакаў, — пішуць арганізатары ў суполцы ў фэйсбуку.
Падобныя акцыі з чэргамі да аўтазакаў практыкавалі палякі за часамі «Салідарасці». Цяпер беларусы збіраюцца пераняць гэты досвед. У мінулую сераду ў Мeнску на маўклівую акцыю пратэста сабралася некалькі тысяч чалавек. Таксама мерапрыемствы прайшлі ў сарака гарадах краіны. У Бeрaсцi і Гомелі было да тысячы ўдзельнікаў.
У іншым фармат акцыі 29 чэрвеня не мяняецца. Людзей клічуць проста выходзіць на плошчы і гуляць. Прычапіцца няма да чаго. Ніякіх лозунгаў не прадбачыцца.
Паводле: nn.by