Такое рашэнне прынята Берасцейскім гарадскім выканаўчым камітэтам 30 чэрвеня 2011 года.Зараз рашэнне накіравана на абавязковую юрыдычную экспертызу.
Прачытаць цалкам афіцыйны дакумент можна тут.
Згодна прынятаму рашэнню праводзіць масавыя мерапрыемсты можна не толькі на богам забытым стадыёне “Лакаматыў”, але і на пляцоўцы ля сцэны ў Парку ваяроў-інтэрнацыяналістаў. Месца крыху менш гіблае.
Але большая частка дакументу прысвечана зусім не таму, дзе дазволена, а таму, дзе не. Спіс атрымаўся даволі вялікі, куды ўвайшлі:
– тэрыторыя дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Берасцейская крэпасць-герой»;
– плошча Свабоды;
– праспект імя П.М. Машэрава;
– вуліца Савецкая;
– тэрыторыя, якая прылягае да будынка прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Берасцейскі рынак», абмежаваная вуліцамі Куйбышава, Пушкінская, Карбышева;
– тэрыторыя, абмежаваная вуліцамі К. Маркса, Міцкевіча, Леванеўскага, Крупскай, Гогаля;
– тэрыторыя, якая прылягае да будынка Берасцейскага абласнога Палаца культуры Федэрацыі прафзвязаў Беларусі;
– на адлегласці меней 50 метраў ад месцаў, акрэсленых раней.
То бок месцы, дзе хаця б ёсць мінакі. Месцы, дзе праходзілі, або яшчэ могуць прайсці “маўклівыя” акцыі.
Далей палажэнні дакумента гавораць пра самую арганізацыю – бяспека грамадзян, захаванасць будынкаў, збудаванняў, транспартных сродкаў, медыцынскае абслугоўванне і гэтак далей.
Фота: Мілана Харытонава