Эканоміка

Нарэшце – доўгачаканыя новыя пошліны на аўто

Мытны саюз з Расеяй і Казахстанам прынёс беларусам падарунак ў выглядзе новых пошлінаў па расейскіх правілах.

Для ўвядзення пошлінаў усё гатова, ўся патрэбная інфармацыя ўжо на стэндах мытняў.

Наша Ніва:

“Прывядзём просты прыклад. Наш калега Сяргей набыў два тыдні таму ў Нямеччыне ў салоне машыну Volvo S60 2002 года выпуску за 4 900 еўра. Каля 1000 еўра ён заплаціў за растаможку (аб’ём 2 400), затраты на паездку і перагон склалі 500 еўра. Такім чынам машына абышлася ў 6 400 еўра.

Цяпер толькі растаможка такога аўто будзе складзе 12 тыс. еўра! (5 еўра х 2400 кубікаў = 12 000). Плюсуем 5 400 (4900+500), атрымліваецца, што зараз такая машына абыйдзецца яму ў 17 400 еўра”.

Фота «Вечерний Гродно».

Фота «Вечерний Гродно».

Пакінуць адказ