Берасцейская міліцыя заблакавала грамадскага актывіста ў кватэры.
Пра гэта паведамляе Еўрарадыё: 4 міліцыянты пільнуюць яго ў машыне, 2 у цывільным – ля пад’езда.
Актывіст упэўнены, што гэта звязана з жаданнем праваахоўных органаў ізаляваць яго ад удзелу ў “маўклівай акцыі” 3 ліпеня ў Берасці, якая пачнецца а 19 гадзіне.
Нагадаем, што 3 берасцейскіх актывіста ўжо знаходзяцца ў Ленінскім ІЧУ: Зміцер Шурхай, Іван Стасюк і Артур Анрісімаў.