Культура

У Берасці зоркі сусветнай оперы!

На «Берасцейскім балі» выступяць Зураб Соткилава і Маквала Касрашвили.

Традыцыйны ліпеньскі «Берасцейскі баль», як заўсёды прымеркаваны да Дня горада над Бугам, пакуль яшчэ не дабраўся да круглай даты – сягоння ён адбудзецца ў дзявяты раз. Аднак з юбілейным размахам! Чакаецца маштабнае музычнае свята – таму ў Берасце запрошаныя легендарныя артысты, зоркі сусветнай оперы: Зураб Соткілава і Маквала Касрашвілі!

На «Берасцейскім балі» Маквала Касрашвілі і Зураб Соткілава праспяваюць арыі з опер, неапалітанскія песні, рускія народныя песні, дуэты. Яны выступяць на адной сцэне з народным артыстам Рэспублікі Беларусь прафесарам Ігарам Аловнікавым і сімфанічным аркестрам Берасцейскага акадэмічнага тэатра драмы пад кіраваннем галоўнага дырыжора Аляксандра Сасноўскага.

Вялікі святочны канцэрт з удзелам зорак сусветнай оперы пройдзе на сцэне тэатра 30 ліпеня (пачатак у 18.30). А працягнецца «Берасцейскі баль» традыцыйна танцавальнай праграмай, у якой прымуць удзел салісты, харэаграфічныя калектывы Берасця і гарадскі духавы аркестр пад кіраваннем Валера Каваля.

Алена Данілава

Падрабязней тут.

Маквала Касрашвілі

Маквала Касрашвілі

Пакінуць адказ