У Брерасці непадалёку ад плошчы Леніна на вуліцы Пушкінская 3 ліпеня а 19 гадзіне сабралася каля 200 чалавек.
І ў гэты час невядомыя ў цывільным паспрабавалі схапіць маладога чалавека — удзельніка маўклівай акцыі. Аднак людзі, якія знаходзіліся побач кінуліся на дапамогу.
Чалавек, якога спрабавалі затрымаць, крычаў: «Мяне крадуць бандыты!» Да месца інцыдэнту падышло некалькі супрацоўнікаў міліцыі, але ў гэта яны не ўмешваліся.
Людзям атрымалася адбіць маладога чалавека, пасля чаго невядомыя ў цывільным зніклі.
Фота: belapan.com