Культура

Дзе можна адпачыць у ліпені?

Калі  ты студэнт і ў цябе не надта шмат валюты, а адпачыць за мяжой вялікае жаданне – адчайвацца не трэба.

На Украіне ўжо некалькі год запар праходзяць музычныя фестывалі на вольным паветры. Гэта так званыя open air. Каб трапіць на фестываль вам патрэбна  толькі мінімумум дэфіцытнай валюты і добры настрой. На фэсце можна не толькі паслухаць жывую музыку пад зорамі, але і патусіць у намётах.

Першы open air “АРТПОЛЕ -2011” пройдзе з 12 па 16 ліпеня ў в. Уніж.

АртПоле — гэта поле для нараджэння і ўвасаблення творчых ідэй. Тут спалучаюцца не толькі музыка, лэндарт, перформанс, але і розныя стылі і жанры гэтых складнікаў і культурных традыцый. Па-колькі аснова выступаў — імправізацыя, гледачы таксама ўвесь час ўцягнутыя ў агульны працэс творчасці — пяюць, здымаюць, манціруюць, танчаць і спяваюць. Менавіта тут вас навучаць, як правільна рабіць сырных конікаў, граць на ўсім на свеце ў аркестры, круціць агонь, як правільна падкаваць каня (звычайнага, не з сыру) і якія практыкаванні трэба рабіць замест ранішняй гімнастыкі.

На фэце  выступяць такія гурты як Wild Marmalade, Trio VD, Besh’o’Drom, Village Kollektiv, Feloche, Dva, ДахаБраха+PortMone, Зира и Бадьян СС, Гайдамаки, Пропала Грамота, Перкалаба і іншыя.

Дабрацца да в. Уніж можна спецыяльнымі аўтобусамі з Івана-Франкоўска (ехаць 57 км) і Цярнопаля (100 км), альбо самаходам з Івана-Франкоўска па шашы на Гарадзенкі да в.Незвіско (адтуль 12 км). Да Івана-Франкоўска з Менска ходзіць прамы цягнік.

Кошт квіткоў на 12-16 ліпеня — 220 грн., на 15-16 ліпеня — 150 грн.

Другі фестываль “ТАРАС БУЛЬБА -2011” пройдзе з 15 па 17 ліпеня ў г. Дубно.

Фестываль «Тарас Бульба» — аднагодак украінскай незалежнасці, сапраўднае свята ўкраінскай музыкі, штогод адбываецца пад мурамі Дубенскага замка князёў Астрожскіх і Любамірскіх. Фестываль збірае музыкаў і ўдзельнікаў з Аўстрыі, Расіі, Славакіі, Германіі, Канады, Бельгіі, Польшчы, Францыі, Малдовы і Беларусі. Творчы шлях многіх з гэтых вядомых цяпер выканаўцаў пачынаўся на сцэне «Тарас Бульба». Тут ты маеш шанец стаць непасрэдным сведкам нараджэння новых зорак.

На гэты open air запрошаны  Вій, От Vinta, Анна, Кому Вниз, OРКЕstР Янки Козир, Марічка Бурмака, Тол, Брем Стокер, niagAra, Порцеляна, ЕТС і іншыя музычныя гурты.

Дабрацца да г. Дубно можна на аўтобусе, электрычцы ці аўтаспынам ад г. Роўна (50 км). Да Роўна можна даехаць прамым цягніком Менск — Івана-Франкоўск альбо перакладнымі.
Коштаў, як і дакладнай праграмы, пакуль няма. Але яна ў хуткім часе з’явіцца на афіцыйным сайце.

Паводле: АМП

Пакінуць адказ