На сённяшні момант у Берасці і ў іншых гарадах нашай краіны пражывае шмат людзей, якіх не задавальняе эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі.
Таму сёння, 6 ліпеня, як і кожную сераду мінулага месяца, яны выйшлі зноў на галоўную плошчу горада. А 19 гадзіне на плошчы Леніна было каля 100 чалавек. За імі назіралі некалькі супрацоўнікаў міліцыі (каля 10) і людзі ў цывільным. Адзін чалавек здымаў усе дзеянні, якія адбываліся на плошчы, на відэакамеру.
З кожнай хвілінай людзей станавілася ўсё больш і больш. За дзве хвіліны да заканчэння акцыі пратэсту, на плошчы можна было ўжо налічыць каля 250-300 чалавек. Яны пачалі, не гледзячы на забарону, пляскаць у далоні. Міліцыянты проста назіралі, бо іх было вельмі мала.
19.30 людзі з плошчы пачалі разыходзіцца. Але большасць накіравалася на вуліцу Пушкінская. Народныя гулянні працягнуліся. Натоўп крочыў да пешаходнай часткі вуліцы Савецкай. Час ад часу раздаваліся апладысменты.
Колькасць пратэстуючых з кожным крокам ўзрастала. Далучаліся да акцыі і аўтамабілісты, якія сігналілі пад час акцыі.
Каля кінатэатра Мір пачаліся першыя затрыманні. Раптам з’явілася 2 бобіка, адкуль выскачылі супрацоўнікі міліцыі і адразу пачалі затрымліваць людзей. Аднаго чалавека ўдалося адбіць, ён адразу знік у натоўпе, аднаго – не.
Людзі пераадолеўшы некалькі сот метраў па Савецкай раптам спыніліся. Каля помніка 1000-годзя з’явіліся супрацоўнікі УУС у форме. Праз хвіліну пратэстуючыя працягнулі сваю акцыю (яны ж проста шпацыруюць).
На Гогаля стаялі аўтазакакі, аўтобусы, УАЗы. Людзі пачалі перасякаць дарогу і пачаўся хапун. Па словах сведкаў 3 людзей трапілі ў аўтазак.
Супрацоўнікі міліцыі па гучнагаварыцелях пачалі папярэджваць аб парушэнні заканадаўства. Людзей стала менш, але яны не спыняліся.
На падыходзе да ЦУМа акцыя пратэсту завяршылася. Наступная акцыя пратэсту ў межах Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі адбудзецца 13 ліпеня.
6 берасцейцаў
В Ленинском было всего 8 человек, 7 оставили, как поговаривали – на сутки.-гэта каментар чалавека, якога адпусцілі.