Рост тарыфаў у тэлекамунікацыйнай галіне непазбежны. Такое меркаванне выказаў журналістам генеральны дырэктар кампаніі “Альтэрнатыўная лічбавая сетка” Ігар Сукач.
Кампаніі належаць брэнды “Атлант Тэлекам” і “Шпаркі Дамавік”.
Тарыфы ўзрастуць і пытанне толькі ў тым, як гэта будзе адбывацца, сказаў спадар Сукач. Так, напрыклад, “Атлант Тэлекам” ужо адмовіўся ад сваіх найбольш танных тарыфных планаў на інтэрнэт. Спецыяліст мяркуе, што падвышэнне тарыфаў павінна быць плаўным, а не “выбуховым”. Калі ж не падвышаць тарыфы, то кампанія не зможа залучаць інвестыцыі і развівацца.
З 2011 года інтэрнэт-правайдэры ў Беларусі разлічваюцца ў рублях з “Белтэлекамам” за знешні інтэрнэт-трафік. Калі б такой дамоўленасці не было, то прыватныя правайдэры вымушаныя былі б спыніць сваю працу на беларускім рынку.
Паводле: БелаПАН
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…