Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ладзіць 16 Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА. Тэрміны правядзення – з 8 да 25 жніўня 2011 года.
Удзельнікамі летніка могуць стаць сябры клубаў ЮНЕСКА і неасацыяваная моладзь 14 – 18 гадоў. Колькасць удзельнікаў – 200 чалавек.
Мэта летняга ўніверсітэта – стварэнне ўмоваў для адукацыі, эфектыўнай камунікацыі, абмену досведам дзейнасціі развіцця творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі.
У праграме:
– адукацыйныя секцыі па розных відах дзейнасці;
– круглыя сталы па дзейнасці ЮНЕСКА, ЮНІСЭФ, міжнародных моладзевых праграм;
– майстаркласы па розных накірунках;
– кансультаванне па пытаннях падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў, распрацаваных уласнымі сіламі ў межах сацыяльнай тэматыкі;
– магчымасць арганізаваць практычную дзейнасць па апрабацыі распрацаваных праектаў;
– стварэнне інфраструктуры моладзевага самакіравання, навучанне метадам самакіравання і арганізацыі культурных і сацыяльных мерапрыемстваў;
– Алімпійскія гульні;
– культурная праграма;
– кірмаш камерцыйных ініцыятыў;
– экскурсія па культурнагістарычным мясцінам Беларусі.
Месца правядзення: Мінская вобл, Уздзенскі рн, ДАЛ «Зарніца».
Працоўныя мовы: руская, ангельская.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 20 ліпеня.
Кошт удзелу – 1100 000 рублёў. Ёсць магчымасць атрымання дзяржаўнай датацыі на аздараўленне. Праезд да Мінска і назад удзельнікі аплочваюць самастойна.
Больш падрабязна чытайце на сайце www.belau.info
Па анкету і з пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў: Вольга Хабібуліна +37529 6818609, Маб.: +375 29 6818609. Тэл./Факс: +375 17 2378791. mluku2011@gmail.com, info@belau.info, mluku2011.blogspot.com.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…