Адукацыя

У БДУ навучацца стане даражэй

Плату за навучанне на дзённым аддзяленні Беларускага дзяржаўнага універсітэта плануецца павялічыць на 11 працэнтаў, на завочным – на 10 працэнтаў, у магістратуры – на 5 працэнтаў, паведамля Еўрарадыё.

Нагадаем таксама, што раней міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў, што плана за навучанне ў іншых ВНУ краіны вырасце адразу на 20 працэнтаў.

“Загад аб новых расцэнках цяпер знаходзіцца ў рэктара”, – сказала кіраўнік прэс-службы БДУ Вольга Шчадрына, дадаўшы, што “ўсё павінна стаць вядома ўжо на гэтым тыдні”.

Тыя, хто паступаў у БДУ ў 2010 годзе адштурхваліся ад наступнай устаноўленай ВНУ кошту платнага навучання – “Плата за навучанне ў БДУ на 5-10% вышэй, чым у іншых ВНУ Беларусі”.

БДУ

БДУ

 

 

Пакінуць адказ