Categories: Моладзь

Дзедзіч запрашае ў летнік “Залессе-2011”

АРР “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў прыняць удзел у добраахвотніцкім летніку “Дом еўрапейскіх сустрэч – 2011”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 29 ліпеня.

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў “Дзедзіча” быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. І ўжо 3 гады там паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Сябраў грамадскіх арганізацый і проста актыўных і пазітыўных маладых людзей з Берасцейскай вобласці запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровым і заўсёды жаданым госцем “Еўрапейскага дому”.

Як усё будзе адбывацца?

З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.

Летнік “Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч” гэта:

  • – працы на аб’екце 3-4 гадзіны ў дзень (гл. распарадак дня);
  • – сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
  • – вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
  • – вандроўка ў Ставы (святая крыніца);
  • – свята вады і агня на возеры Катэра;
  • – вечаровы Open Air;
  • – дэбаты;
  • – прыемныя размовы і летнія раманы 🙂

Каб патрапіць на летнік, трэба:

  • – быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
  • – запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 20 ліпеня;
  • – прыехаць;
  • – і застацца ў ганаровай кнізе сябрам “Еўрапейскага дома” назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць:

  • – праезд з Берасця і назад;
  • – размяшчэнне (у намётах);
  • – харчаванне.

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 20 ліпеня на электронную скрыню: dzedzich@tut.by.

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41 (Дзмітрый).

Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут і тут і тут

Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут

Спампаваць распарадак дня: тут

Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут

Перайсці да мерапрыемства “Укантакце”.

Падчас сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago