Канвенцыя будзе цікавай для маладых журналістаў 18-25 год. Адбудзецца ў Нямеччыне 3-6 жніўня 2011.
Падчас Еўрапейскай моладзевай канвенцыі гэтага году, якая адбудзецца з 3 па 6 жніўня ў Берліне, мы будзем імкнуцца акрэсліць будучыню моладзевай журналістыкі. Удзельнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з 39 іншымі маладымі журналістамі з усёй Еўропы і паведаміць пра сітуацыю ў сваей краіне.
Таксама удзельнікі змогуць удзельнічаць у лекцыях і абмеркаваннях з экспертамі. У дадатак, вы зможаце прадставіць уласны друкаваны, відэа-, аўдыё- ці фотапрацу згодна з вашымі інтарэсамі.
Удзел у канвенцыі бясплатны. Арганізатары забяспечаць удзельнікаў бясплатным пражываннем і сняданнем.
Калі вы жадаеце прыняць удзел у канвенцыі і маеце досвед у журналістыцы, калі вам ад 18 да 25 год, тады падавайце online заяўку даслаўшы кароткі матывацыйны ліст на [email protected].
Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт удзелу, пішыце да Sebastian Schuetz: [email protected].
Дэдлайн 30 ліпеня.