Categories: Моладзь

На летніку ў Залессі выступяць вядомыя барды

Прыедуць Алесь Камоцкі і Зміцер Бартосік. Дзедзіч запрашае на канцэрт не толькі ўдзельнікаў летніка, але і ўсіх берасцейцаў!

24-га ліпеня ў Залессі адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага, а на закрыцці 28 ліпеня выступіць бард Зміцер Бартосік.

Алесь Камоцкі – беларускі паэт, выканаўца ўласных песен.

Алесь Камоцкі

Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько).

Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе Р. Барадуліна), „Дым” (2002), „Дом” (2003), „Дах” (2006), „З бацькоўскай кружэлкі” (2008), супольныя праекты — „Як усё ў жыцці” (1998, на творы Уладзіміра Жылкі), „Віно дажджоў” (2002, на творы Уладзіміра Караткевіча), „Паравіны году” (2003, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча), „Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004, італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску), „Месяц і сонца” (2004, японскія песні па-беларуску), „Тое, што трэба” (2008, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча).

 

Праслухаць песні можна тут.

Зміцер Бартосік

 

Зміцер Бартосік – беларускі бард, пісьменнік.  За апошнія 6 гадоў ён не прапусціў ніводнага летніка “Дзедзіча”. А мы проста вельмі любім ягоную творчасць, энэргетыку і незгасальны жыццёвы аптымізм.

Праслухаць песні можна тут.

 

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago