Ужо з чэрвеня гэтага года стыпендыі павінны павялічыцца на 37.5% альбо на 55 тысячаў рублёў у сярэднім. Зараз мінімальная стыпендыя стане роўнай $31, але столькі ж студэнты атрымлівалі ў 2004 годзе.
Аб павялічэнні выплатаў бюджэтнікам, у тым ліку і студэнцкіх стыпендый, абвясціў урад. Усе зарплаты і выплаты павялічаць на 37.5%. Праўда, толькі тую іх частку, якая не перавышае 343.26 тысячаў рублёў, піша БелТА.
У выніку студэнты будуць атрымліваць у сярэднім каля $40. Мінімальная ж стыпендыя стане роўнай 157 тысячам рублёў. У даляравым эквіваленце паводле афіцыйнага курсу — $31 — гэта ўзровень мінімальнай стыпэндыі 2004 году.
Папярэдняе падвышэнне стыпендый адбылося перад прэзідэнцкімі выбарамі ў лістападзе. Тады іх узнялі на 12 даляраў — да 147 тысячаў рублёў у сярэднім. У даляравым эквіваленце гэта параўнальна з памерам стыпэндый, якія выплочваліся да дэвальвацыі 2009 году (гл. графік).
За два месяцы да дэвальвацыі намеснік міністра фінансаў абяцаў падвысіць сярэднюю стыпендыю да 203 тысячаў рублёў. У выніку падвышэнне адбылося раней, чым абяцалі, але вось рэальная стыпендыя ў пераводзе ў валюту нават па афіцыйным курсе значна абвалілася.