Прычым яны гэта зрабілі зусім не дзеля самаабароны, а дзеля абрабавання.
Раніцай 13 ліпеня ў Берасці дзве мясцовыя жыхаркі 21 года і 24 гадоў распівалі спіртное з 47-гадовым мужчынам на адной з пустак. Аднак паміж імі ўзнікла сварка, пасля чаго дзяўчаты тры разы стукнулі сабутэльніка па галаве шкляной бутэлькай і забралі ў яго кашалёк. Пра гэта паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.
У кашальку была некаторая сума грошай, банкаўская картка і асабістыя дакументы, пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Дзяўчат ўдалося затрымаць, следчы аддзел Маскоўскага РАУС Берасця 15 ліпеня ўзбудзіў супраць іх крымінальную справу па ч.2 арт.207 Крымінальнага кодэксу (разбой).
Частку выкрадзенага ў злачынц канфіскавалі, а на іх маёмасць наклалі арышт. Высветлілася, што дзяўчыны нідзе не працуюць, адна з іх ужо мае судзімасць, яе арыштавалі. Другую дзяўчыну вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе, перадае БелаПАН.