Конкурс на дызайн для лагатыпу правоў чалавека праходзіць у Беларусі. Таго, хто будзе лепшым, чакае ўзнагарода ў памеры 5000 эўра.
Мэта праекту – стварыць лагатып правоў чалавека “ад людзей і для людзей” і тым самым унесці свой уклад у справу глабальнага пашырэння і прасоўвання правоў чалавека.
Трэба прадэманстраваць сваю ідэю для лагатыпу – ці то чарцеж ад рукі, ці дэтальна распрацаваны дызайн. Галоунае, каб сімволіка насіла пераканаўчы характар.
Каб прыняць удзел, трэба загрузіць свой лагатып на сайт http://humanrightslogo.net/.
Асноўныя патрабаванні да лагатыпу:
– ты сам абіраеш тэхніку, пры дапамозе якой ты жадаеш стварыць свой лагатып. Яго можна намаляваць алоўкам на паперы, на халсце, скласці яго на кампутары, ці намаляваць галінкай на пяску;
– лагатып павінен быць зразумелым без слоў;
– лагатып можа быць дапоўнены словамі «Human Rights» – але не больш;
– прапановы, якія складаюцца толькі з тэксту не улічваюцца;
– нельга прадстаўляць відэа ці аудыё файлы;
– добры лагатып – просты і адрозневаецца высокай ступенню пазнавальнацці;
– добры лагатып можа быць прадстаўлены як у каляровым, так і ў чорна-белым варыянце.
Акрамя таго, што лагатып пераможцы стане сусветным сімвалам правоў чалавеку, які будзе выкарыстоўвацца усюды, дзе ідзе гаворка пра правы чалавека, пераможца атрымае ўзнагароду ў памеры 5 000 эўра; заняўшы другое месца – 3 000 эўра, трэцяе месца – 1000 эўра.
Дэдлайн 31 ліпеня.