Categories: Грамадства

Сакрэтны дакумант КДБ вывесілі ў Google

Сакрэтную раней метадычку вышэйшай школы КДБ “Белорусскіе буржуазные націоналісты” 1957 года выдання можна знайсці ў Google.Служба бяспекі Украіны апублікавала раней сакрэтную метадычну вышэйшай школы КДБ “Белорусские буржуазные националисты” 1957 году выдання.

Служба бяспекі Украіны ўжо каля двух дзесяткаў год вядзе праграму “аднаўленне гістарычнай памяці”. Праца палягае ў разсакрэчванні дакумантаў, што тычацца рэпрэсій і барацьбы народаў былога СССР (у першую чаргу Ўкраінскага) за незалежнасць.

Адным з вынікаў падобнага стаў унікальны музэй “Турма на Лонскага” у Львове – там з дакументальнай дакладнасцю аднавілі засценкі НКВД, паказалі як жылі і як паміралі тыя, хто патрапіўся ў жорнавы камуністычнай карнай машыны.

На сёння ўжо адкрыты доступ да больш чым 80 000 раней сакрэтных дакумантаў  ЧК-НКВД-МГБ-КДБ. А жыхары Украіны могуць самастойна праводзіць вывучэнне лёсу сваіх продкаў.

У 2011 годзе супрацоўнікі СБУ пачалі рэвізію “навучальных матарыялаў” школ КДБ. У выніку ў Украіне быў зняты грыф сакрэтнасці з метадычкі “Белорусскіе буржуазные націоналісты”. Прачытаўшы гэтую кнігу атрымліваеш падцверджанне вялікай колькасці інфармацыі, якую наша КДБ называла “вымыслам”. Так, напрыклад, падцвярджаецца існаванне атрадаў-ліквідатараў – тых, хто маскуючыся пад “беларускіх партызан” знішчаў лідараў антыкамуністычнага падполля, тых, хто ў вёсках заходняй Беларусі паводзіў сабе горш за фашыстаў – каб настроіць людзей супраць антысавецкай партызанкі.

Брашура, праўдзе прысвечана у першую чаргу падполлю (па ўзброенай барацьбе беларусаў супраць СССР  і супрацьдзеяннях НКВД-МГБ-КДБ быў напісаны асобны падручнік, які, на жаль, пакуль яшчэ засакрэчаны). Але нават з яе мы можам даведацца прозвішчы і “аператыўныя мянушкі” стукачоў, па чыёй віне былі закатаваныя беларускія падпольшчыкі ў 40-50-х гадох ХХ стагоддзя.

Тэкст кнігі у ПДФ фармаце даступны ўжо і на сэрвісе Google.docs.

Крыніца svislac.belarda.org

Вокладка сакрэтнай метадычкі

 

Darya

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

1 дзень ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

2 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

5 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

5 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

5 дней ago