Шматлікія жыхары Берасця чулі пра існаванне актыўнай экстрэмальнай гарадской гульні «Night.Brest». Але большасць гараджан не ведаюць, што жа гэта такое на самай справе.
Гульня «Night.Brest» уяўляе сабой ланцужок заданняў, якія неабходна выконваць удзельнікам. Асаблівасцю гульні з’яўляецца тое, што тэрыторыя, на якой яна праходзіць, практычна не абмежаваная. Гульнявым полем станавіцца ўвесь горад, прыгарады, а часам і ўся вобласць.
У гульнявыя «лакацыі» ператвараюцца любыя рэальныя аб’екты, часам самыя нечаканыя. Закінутыя заводы, нежылыя хаты, пакінутыя воінскія часткі, помнікі і незвычайныя аб’екты гарадской інфраструктуры – усё можа прыцягнуць увагу аўтараў.
Сэнс гульні складаецца ў знаходжанні на лакацыі або атрыманні рознымі спосабамі кодаў, якія адчыняюць доступ да наступнага ўзроўню. Увесь гульнявы працэс адбываецца на адмыслова распрацаванай аўтаматызаванай сістэме AGT, якая працуе праз інтэрнэт.
Але! Усё гэтае толькі слова. Каб сапраўды зразумець, у чым сэнс гэтай гульні, каб адчуць тыя эмоцыі, дзеля якіх каманды зноў і зноў спаборнічаюць сябар з сябрам, трэба паспрабаваць самому. І цяпер у кожнага ёсць такая магчымасць!
Сёлета праекту Night.Brest спаўняецца 5 гадоў. У гонар гэтай падзеі запрашаюцца усе жадаючыя прыняць удзел у дэманстрацыйнай гульні 27 жніўня 2011 года.
Для гульні спатрэбіцца:
Удзельнічайце і пазнайце, што Night.Brest гэта:
Рэгістрацыя на гульню будзе адчыненая 1 жніўня на сайце nightbrest.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…