Конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую праводзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.
Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Свой пераклад вы можаце даслаць да 1 верасня 2011 году на адрас:
[email protected].
Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе “ПрайдзіСвет”. Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка.
Акрамя перакладчыцкага конкурсу ў верасні 2011 у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе выстава, прысвечаная творчасці аўтара, а таксама будзе прадэманстраваны фільм “Матэрыялы па справе Кляйста”.
Урывак з навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі” для перакладу (PDF, 30 KB)
Паводле goethe.de