У польскім Грудку скончылася чарговае “Басовішча”. Сёлета ў конкурсе музыкі маладой Беларусі ўдзельнічала ўсяго шэсць гуртоў – Амарока, Авіяс, Гаротніца, Гурай, Кашлаты Вох і Yellow power.
Ніхто сёлета не атрымаў гран-пры “Басовішча”. Але пераможцамі палічылі Yellow power. Менавіта гэты гурт заняў першае месца на конкурсе. Ён атрымаў ў дадатак тысячу долараў ад арганізатараў. Што праўда, такі выбар журы выклікаў шмат спрэчак.
Гледачы заўважаюць, што беларусаў сёлета на фестывалі было вельмі мала праз візавыя праблемы. Сумнай атрымалася і музычная частка, якую ратавалі толькі даўно вядомыя гасцям фестывалю Akute, Neuro Dubel i Iq48.
Паводле: Еўрарадыё
Па сеціве плавае дзіўная інфармацыя, што на сёлетнім Басовішчы ніхто так і не атрымаў Гран-пры. Не ведаю ў якім стане быў аўтар гэтага паведамлення, але Гран-пры атрымаў Yellow Power. Ага. Ну і грашовую прэмію прызнавалі не арганізатары, а спонсар – Польскае радыё.
(с) Dzmitry Hurnievic