Адміністратары суполкі “УКантакце” “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” прапаноўваюць удзельнікам акцыі пайсці не ў 19:00, як гэта было раней, а ў 13:00, і не на галоўную плошчу свайго горада, а на рынак.
– Мы разумеем, што многія ў гэты час знаходзяцца на працы. У выпадку поспеху будзем праводзіць акцыі ў суботу, – паведамілі свой план аўтары ідэі.
Па меркаванні арганізатараў, “кожны жыхар ведае, дзе знаходзіцца самы буйны рынак у яго горадзе”, і там “вельмі шмат выпадковых людзей”, што дапаможа пазбегнуць масавых затрыманняў. Акцыі пратэсту паступова пачынаюць згасаць, таму гэтыя змены могуць нешта змяніць.
Нагадаем, што пік пратэстнай актыўнасці ў Беларусі прыйшоўся на канец чэрвеня-пачатак ліпеня. У Берасці тады на вуліцу выйшла каля 500 чалавек. Улады адказвалі на гэта масавымі затрыманнямі, а суды прысуджалі самых актыўных удзельнікаў акцый да арышту аж да 15 сутак.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…