Categories: Моладзь

Летнік-2011. Працяг…

Другі дзень стаў музыкальным. Пачаўся ён з песень падчас працы, пасля валанцеры зымправізавалі музыкальна-танцавальную паузу ў рок стылі. Нават знайшліся адпаведныя строі: адзін – іконы стыля Боба Дзілана і другі – антыгероя дня Грыгорыя Лепса.

А ўвечары забаўляць працуючых на лецішчы прыехаў прафесійны выканаўца – Алесь Камоцкі. Канцэрт спевака стаў сапраўднай падзеяй для вескі Залессе – на летнік завіталі мясцовыя жыхары.

А пасля імпрэзы многія валанцеры з’ехалі дадому. І сталася так, што ў складзе  гэтых многіх аказаліся ўсе мужчыны. Дзяўчыны засталіся сам-насам у вялікім недабудаваным доме ноччу. Тут чытач, напэўна, прадчувае апісанні жахлівых трылераў.

Але усё было нашмат празаічней. Пасля беззмястоўных жаночых  гутарак каля вогнішча, калі мы абмылі костачкі ўсім нашым хлопцам, нам нічога не засталося, як ісці класціся спаць. Надвор’е і ў гэты дзень нас не асабліва радавала, таму ў сырыя наметы лезці не хацелася. Вырашылі раскладваць спальнікі у хаце – на старых канапах, што засталіся ад былых гаспадароў.

Нарэшце ўлягліся спаць. Але ніхто доўга не адважваўся выключыць святло, здавалася, што ад страху мы ніколі не заснем. Я набралася мужнасці, націснула на выключальнік і няпэўным крокам дайшла да ложка. Але ледзь мая галава датыкнулася да мяккага спальніка, як я адразу адрубілася.

Раніцай спрабавала даведацца, ці адбываліся ноччу нейкія жахі. Але дзяўчынкі прызналіся, што таксама праспалі ўсю ноч і нічога не чулі і не бачылі.

А з пачаткам новага дня нас чакалі новыя цяжкасці. Каб выпіць танізуючай гарбаткі з печывам, трэба было распаліць вогнішча. Чым мы і займаліся гадзіны дзве, пакуль сусед дзед Генадзь не прынес нам сухіх дроў. Пасля сняданку памылі посуд і высветлілася, што без хлопцаў нам цяжка знайсці сабе забавы. Таму чакаем…

Альбіна Трус

З.Ы. З-за кепскай сувязі фоткі выкладзем пазней.

dzedzich

View Comments

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago