Грамадства

Тэлевізары ў Берасцейскіх гарадскіх аўтобусах

Але, нажаль, па іх будуць паказваць рэкламу, а не штосьці цікавае. Затое аўтапарк будзе атрымліваць грошы ад рэкламных агенцтваў.

Маніторы ўсталявалі пакуль пераважна на сярэднегабарытных аўтобусах. Па словах работнікаў аўтапарку, пасажыры на рэкламу пакуль што не наракалі.

Дарэчы, нядаўна ў аўтобусным парку памянялася кіраўніцтва. Адной з прычынаў была вялікая стратнасць прадпрыемства і неэфектыўнасць працы кандуктараў, большасць з якіх звольнілі.

Паводле Еўрарадыё.

Прыпынак "Газаапарат"

Прыпынак "Газаапарат"

Пакінуць адказ