Грамадства

У Берасці акцыя была сапраўды маўклівай

Сёння, 27 ліпеня, у Берасці прайшла чарговая акцыя маўклівага пратэсту. У першыню яна пачалася а 13 гадзіне і не на галоўнай плошчы горада, а на Цэнтральным рынку.

Сённяшняя акцыя была самай малалікай. Галоўная прычына гэтага – акцыя праходзіла ў працоўны час. Прысутнічала на ёй каля 20 чалавек. Людзі спачатку прайшліся па рынку, а пасля пачалі збірацца на пляцоўцы ля галоўнага ўвахода. На акцыі так сама прысутнічалі журналісты, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным, але з іншай мэтай (а можа і не 🙂 ).

Адзін чалавек увесь час здымаў пратэстуючых. Затрыманняў не назіралася.

13.30 пратэстуючыя пачалі разыходзіцца. Апладысменты не прагучалі.

Пакінуць адказ