Categories: Моладзь

Пачаўся конкурс «Як я правёў лета»

Інтэрнэт партал Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа аб’явіў конкурс на тэму  «Як я правёў лета»? Тэрміны прыёму аповедаў падоўжаны да 15 верасня.
Калі Вы файна патусілі ў валанцерскім летніку, арганізавалі фэст, альбо былі актыўным удзельнікам з’ездзілі ў Амерыку ці недалёка ў Польшчу, зарабілі валюты і паглядзелі свет, калі ўражанні распіраюць, сябры чакаюць фоткі і відосы, а вы добра валодаеце клавай і маеце інтэрнет – пішыце нам і пра Вас, паспяховых і прыгожых, даведаецца ўся Беларусь.

Пажадана каб у Вашай гісторыі былі апісаны эмоцыі, уражанні, апісанні, а таксама карысныя спасылкі, парады, рэкамендацыі для тых, хто захоча паехаць на наступны год туды ж.

Гісторыі з відосамі і фоткамі (альбо без іх 🙁  ) будуць апублікаваныя на сайце АМП.

Адна лепшая гісторыя будзе вызначана рэдакцыяй ampby.org. А яшчэ адна гісторыя, ў намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый”, будзе вызначана  чытачамі.

У дадзенай намінацыі лепшым будзе названы артыкул, які ў суме набярэ максімальную колькасць “лайкаў” у сацыяльных сетках facebook і УКантакце. Улічвацца будуць толькі «лайкі», зробленыя на сайце ampby.org. Галасаванне ў намінацыі “прыз глядацкіх сімпатый” праводзіцца па 25 верасня ўключна.

Спяшайся скінуць лінк на свой матэрыял сябрам і папрасіць залайкаць тваю гісторыю.

Прымаюцца матэрыялы аб’ёмам не менш за 1000 сімвалаў (без прабелаў).
Матэрыялы неабходна дасылаць на адрас: konkurs@ampby.org. Тэрмін падачы: ад сёння да 15 верасня ўключна. Спяшайся!

Пераможцы будуць абвешчаны 30 верасня . Аўтары двух лепшых гісторый атрымаюць каштоўныя прызы.

Паводле: АМП

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

4 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago