Гісторыя

Батура заступіўся за Сумара

Старшыня Менскага абласного выканкама Барыс Батура лічыць несправядлівымі закіды незалежнай прэсы на адрас  Канстанціна Сумара, які ў разгар крызісу перасеў на новы службовы аўтамабіль Audi A8 L коштам 115 тысяч долараў.

– Я б хацеў усё ж такі ў падтрымку Сумара сказаць, яму ездзіць 300-350 кіламетраў, часта. Ну, што старшыня аблвыканкама не заслугоўвае? У яго быў джып, але на джыпе на такія адлегласці цяжка ездзіць, ну і ўзрост, хаця ён малады. Тым не менш, пашкадавалі б чалавека, трэба было так здзекваца з яго?– сказаў Барыс Батура.

Сам Барыс Батура перасоўваецца на джыпе, які дастаўся яму ад Леаніда Крупца, ягонага папярэдніка на пасадзе старшыні.

Паводле: Радыё Рацыя

Пакінуць адказ