Адукацыя

З 1 верасня ўступае ў сілу новы Кодэкс “Аб адукацыі”

Цяпер ні сямейнае становішча, ні магістэрскі дыплом не дапамогуць пазбегнуць абавязковага размеркавання студэнтаў-бюджэтнікаў.

Студэнт Ігар Случак, які навучаецца ў Эстоніі, упэўнены, што новы кодэкс супярэчыць некалькім артыкулам Канстытуцыі, у тым ліку парушае права грамадзян на свабодны выбар прафесіі:

– Тое, што ў Беларусі прысутнічае размеркаванне можна адназначна трактаваць як парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бо ў канстытуцыі запісана, што ўсе грамадзяне Беларусі маюць права на конкурснай аснове атрымліваць бюджэтную адукацыю. Але калі ад грамадзяніна патрабуюць, каб ён ішоў працаваць па размеркаванні, дык аб якой бясплатнай адукацыі ідзе гаворка. Атрымліваецца вучоба ў крэдыт, якую ты павінен адпрацоўваць не там,дзе хочаш і безумоўна за меншыя грошы, чым калі б ты знайшоў працу сам.

Паводле новага Кодэкса “Аб адукацыі”, універсітэты будуць заключаць дамовы са студэнтамі-бюджэтнікамі адносна абавязковага двухгадовага размеркавання па заканчэнні тэрміну навучання. Ад размеркавання можа выратаваць або працяг вучобы ў ВНУ за дзяржаўныя грошы, або наяўнасць дзіцяці-інваліда.

 

Пакінуць адказ