Асацыяцыя “BelFilm” разам з рэдакцыяй газеты “Брестский Курьер” зладзіла паказы сучаснага дакументальнага кіно ў Берасці.
У праграме паказаў былі прадэманстраваныя фільмы “Дацягнуцца да нябёсаў” (рэж. Вольга Дашук), “Крывавы след” (Рычард Пэры), “Журналісты” (Алег Дашкевіч), “Вольны розум” (Рэкс Блумштайн).
Гледачы, што прыйшлі на прагляд, апладысментамі віталі заканчэнне стужак, асабліва цёпла паставіліся да фільма Вольгі Дашук “Дацягнуцца да нябёсаў”.
Асацыяцыя “BelFilm” запрашае да супрацоўніцтва партнёраў з рэгіёнаў, з мэтай найдалей знаёміць аматараў гэтага жанра кінамастацтва ў рэгіёнах з сучаснай айчыннай і замежнай дакументалістыкай.
Кантакты: [email protected]; mob. 8 029 627 18 67 velсom
Паводле: nn.by
Фота: www.afacerist.ro