Эканоміка

Кіроўцы супраць такога павышэння кошту

З 3 жніўня на 5–7 % паднялася плата за праезд у грамадскім транспарце. У Берасці у маршрутных таксі квіток цяпер каштуе 1580 руб. У гэтым шэрагавым падаражанні не было б нічога неардынарнага, каб не выключны факт:
ім узрушаны не столькі тыя, каму гэтыя лішнія рублі трэба выкладваць з кішэні, колькі тыя, каму іх трэба прымаць. Тут ідзе гаворка пра вадзіцелей “таксічак”, якія хоць і прасілі дазволіць павысіць кошт праезду, але някруглую суму ў 1580 руб. лічаць здзекам.

Маршрутачнікі і без таго бясконца выклікалі нараканні, калі на хаду абілечвалі пасажыраў – пад пагрозу ставіцца бяспека людзей на дарозе і ў салоне. Відавочна, што з увядзеннем новых тарыфаў праблема будзе паўставаць куды больш востра. Не выключана, што індывідуальныя прадпрымальнікі проста праігнаруюць рашэнне ўладаў і будуць браць за праезд ранейшыя паўтары тысячы. Хаця назваць іх незацікаўленымі ў павышэнні коштаў за праезд у сучасных умовах ніхто не возьмецца.

У «Гартрансе» сітуацыю з маршрутнымі таксі не каментуюць, аднак падкрэсліваюць, што зменаў у рашэнні абвыканкама не будзе.

Паводле: БК http://bk-brest.by/ru/86/news/2301/

Фота: http://www.tiga.by/news/belarus/2006/08/09/protest/

Пакінуць адказ