Categories: Адукацыя

Праграма стыпендый Хьюберта Хамфры (ЗША)

10 месяцаў навучання без атрымання навуковай ступені, але з набыццём прафесійнага вопыта ў Злучаных Штатах. Кожны год каля 200 стыпендый.

Стыпендыяты адбіраюцца на аснове іх лідэрскіх здольнасцяў і іх прыхільнасці да грамадскай дзейнасці (public service) ў дзяржаўным ці прыватным сектарах.

Праграма спрыяе ўзаемнаму абмену ведамі і разумення пытанняў, якія аднолькава ўяўляюць цікавасць у Злучаных Штатах і краінах стыпендыятаў. Праграма прапануе стыпендыятам каштоўныя магчымасці для развіцця лідэрскіх якасцяў і прафесійнага ўзаемадзеяння з амерыканцамі і іх калегамі з розных краін..

Каля 200 стыпендый прысуджваюцца штогод. 18 галоўных універсітэтаў ЗША прымаюць стыпендыятаў. Прымаючыя універсітэты выбіраюцца згодна іх перавагі у сферах навучання, рэсурсах і падтрымкі, якія яны прапануюць стыпендыятам. Праграма прапануе каштоўныя магчымасці для прафесійнага развіцця на аснове выбраных курсаў у універсітэце, удзелу у канферэнцыях, практычнага вопыту працы. На працягу года стыпендыяты ажыццяўляюць індывідуальных мэты праграмы і цесна супрацоўнічаць са сваімі калегамі на семінарах і практыкумах.

У адрозненне ад тыповага навучальння, праграма заахвочвае стыпендыятаў падарожнічаць па-за прымаючым універсітэтам, каб даведацца больш аб амерыканскай культуры, а таксама мець зносіны са сваімі амерыканскімі калегамі. Калі Вы зацікаўленыя ў пашырэнні вашых перспектываў і жадаеце стаць адным з глабальных лідэраў, стыпендыя Хамфры для вас.

Стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове кандыдатам, якія знаходзяцца ў сярэдзіне іх кар’еры, спецыялістам у наступных сферах:

•    Развіццё сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў
•    Камунікацыя / журналістыка
•    Эканамічнае развіццё
•    Кіраванне, планаванне і палітыка ў сферы адукацыі
•    Фінансы і банкаўская справа
•    Кіраванне ў сферы вышэйшай адукацыі
•    Прафілактыка ВІЧ / СНІД
•    Кіраванне чалавечымі рэсурсамі
•    Права і правы чалавека
•    Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімату
•    Палітыка і кіраванне ў сферы аховы здароўя
•    Даследванне дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне
•    Таксікаманія, лячэнне і прафілактыка
•    Выкладанне англійскай мовы як замежнай
•    Палітыка і кіраванне ў сферы тэхналогій
•    Палітыка і прафілактыка ў сферы гандлю людзьмі
•    Гарадское і рэгіянальнае планаванне

Асноўныя крытэрыі для аплікантаў:
•    ступень бакалаўра
•    не менш за 5 гадоў прафесійнага вопыту
•    абмежаваны вопыт або без вопыту працы ў ЗША
•    якія прадэманстравалі лідэрскія якасці
•    вопыт грамадскай дзейнасці ў супольнасці (community)
•    валоданне англійскай мовай
Стыпендыя прадугледжвае:
•    аплату за навучанне і зборы ў прызначаных прымаючых універсітэтах;
•    падрыхтоўчыя курсы англійскай мовы, калі гэта неабходна;
•    пражыванне, у тым ліку аднаразовую выплату на ўладкаванне;
•    пакрыццё выдаткаў у выніку няшчасных выпадкаў і хвароб;
•    выплаты на набыццё кніг;
•    аднаразовая субсідыя на камп’ютэр;
•    авіярэйс (міжнародныя пералёты ў ЗША і дамоў па праграме і падарожжы ўнутры краіны на прадугледжаныя праграмай мерапрыемствы);
•    выдаткі на прафесійнае развіццё, такія як практыка, прафесійныя візіты і канферэнцыі.

Як падаць заяўку

Калі ласка, звяжыцеся з Амбасадай ЗША або камісіяй Фулбрайта ў вашай краіне для атрымання дадатковай інфармацыі аб працэдуры падачы заяўкі і дэдлайне.
Пасольствы і камісіі павінны прадставіць выбраныя кандыдатуры ў Інстытут міжнароднай адукацыі у Вашынгтоне да 1 кастрычніка. Тэрмін падачы заяўкі залежыць ад краіны.

Дадатковая інфармацыя на сайце http://www.humphreyfellowship.org/page/home/

BELARUS
Public Affairs Section
U.S. Embassy
Ulitsa Gertsena St., 2A
220030 Minsk, Belarus
Tel: 375-17-217-0481
Fax: 375-17-211-0384
http://minsk.usembassy.gov/

adukacyja.info

USA

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago