У сераду 3 жніўня ўпершыню за два месяцы арганізатары маўклівых акцый узялі перапынак. Яны не рабілі цэнтралізаванага закліку выходзіць на вуліцы ў гэтую сераду.
Але, у Берасці каля рынка «Цэнтральны» журналісты «Брестской газеты» заўважылі супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным.
Нагадаем, што Савет Міністраў падрыхтаваў праект змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», які, калі будзе прыняты ў такім выглядзе, значна ўскладніць жыццё ўдзельнікам маўклівых акцый. Згодна праекту, міліцыя атрымае паўнамоцтвы затрымліваць удзельнікаў акцый нават за тое, што яны будуць моўчкі збірацца ў цэнтры гарадоў.
Паводле: nn.by