12 спраў па акцыям маўчання разглядзеў берасцейскі абласны суд. Большасць спраў судом пакінута без зменаў. Прыгавор такі ж – віноўныя ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Па словах берасцейскага праваабаронца Рамана Кісляка, у судзей адсутнічаў крытэрый аб’ектыўнасці:
– Пасяджэнні былі адкрытымі, такіх працэсуальных парушэнняў не адбывалася. А тое, што не прыслухоўваюцца відавочным доказам людзей прыцягваных да адказнасці, на мой погляд – тут магчымае нейкае ўказанне або ўстаноўка на тое, каб пакідаць без выбачэння дадзеныя пастановы з тым, каб людзі былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Акрамя таго, былі разгледжаны справы Аляксандра Чаркашына і Артура Анісімава па дробным хуліганстве, што былі затрыманыя напярэданні чарговай акцыі Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеці. Абласны суд пакінуў вынесеныя ім прыгаворы судом Ленініскага раёна Берасця без зменаў, у тым ліку прызнаў іх віноўнымі ў адміністратыўным правапарушэнні.
Амаль усе абвінавачаныя ў адміністратыўных парушэннях намераны абскардзіць пастановы абласнога суда ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.
Паводле: Радыё Рацыя
Фота: telegraf.by