Культура

Акцыя «Чатыры кіты беларускай гісторыі»

Тым, хто цікавіцца гісторыяй, прадстаўляецца магчымасць даволі танна набыць камплект тэматычных публікацый, прысвечаных мінуламу нашых зямель.

Толькі да 25 жніўня за 50 тыс. рублёў* можна замовіць камплект з тэматычных публікацыяў, прысвечаных невядомым старонкам беларускай мінуўшчыны: Вялікаму Княству Літоўскаму, Рэчы Паспалітай, Беларускай Народнай Рэспубліцы.

У камплект уваходзяць два тэматычныя нумары “ARCHE”: 3-2009 і 7-2009 (найбольшы ў гісторыі часопіса нумар на 1108 старонак), а таксама дзве кніжныя публікацыі: Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. 670 старонак і Алег Латышонак. Беласток – Полацак. Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. 230 старонак.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэньнем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас [email protected]. Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар вашага кантактнага тэлефона.

Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрыманьня пасылкі – г.зн. грошай наперад высылаць ня трэба.

Чакаем вашых замоў!

* Без уліку кошту дасылкі.

Паводле nn.by

Вялікае Княства Літоўскае

Вялікае Княства Літоўскае

Пакінуць адказ