Тыдзень таму мінсельгаспрам павышае закупачныя цэны на грачыху. Цяпер за кілаграм калгасам заплацяць 2900 рублёў (раней было 1726 рублёў).
У параўнанні з цэнамі ў крамах, гэта, зразумела, смешна. Але менавіта з-за павышэння закупачнай цаны грэчка можа хутка патаннець. На прадпрыемстве “Шыпяны-АСК”, што ў Смалявіцкім раёне, кажуць, што ў гэтым годзе ідэальнае надвор’е для грачыхі.
Намеснік дырэктара па раслінаводстве Сяргей Навіцкі здзіўляецца, чаму грэчку не хочуць вырошчваць:
– Калі 2900 рублёў закупачная цана, і атрымаць тры тоны з гектара, можна падлічыць прыбытак. І колькі трэба сеяць ячменю і проса, каб атрымаць такія грошы!
Аднак, трэба яшчэ лічыць “фактар Дажынак”. Моцныя калгасы не павялічваюць пасевы грачыхі, бо не хочуць пагаршаць паказчыкі (ураджайнасць менш). Слабыя, па словах спецыяліста, не могуць вырасціць нармальную грачыху.
У Гродзенскай вобласці пасевы грачыхі павялічылі ў тры разы.
– У гэтым годзе сваёй грэчкі хопіць усім. Чакаецца добры ўраджай. Думаю, што ў гэтым годзе забяспечым грэцкай крупой усіх Крупа будзе недарагая. Прыблізна адпускная цана будзе 5200 рублёў за кілаграм. А пасля 30-працэнтная надбаўка ў гандлі, – кажа намеснік дырэктара “Скідзельаграпрадукт” Іосіф Эйсмант.
На думку дырэктара “Скідзельаграпрадукт”, грэчка новага ураджаю у крамах будзе каштаваць 6700-700 рублеў.
– Нашай крупы сёння няма ў крамах. Там і кітайская, украінская, польская, расійская. Таму і такія кошты ў сувязі з праблемамі з валютай. Але ў гэтым годзе беларуская грэчка будзе ў крамах у поўным дастатку. Прыблізна, у крамах грэчка будзе каштаваць 6700-7000 рублёў.
Цяжка паверыць! Цяпер у крамах пачак грэчкі каштуе ад 17 да 37 тысяч рублёў. Дачакаемся верасня.
Паводле: Еўрарадыё
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…