Берасцейская мастачка Наталля Чорнагаловая прыехала на ўласны вернісаж на кані. Такім незвычайным спосабам яна прэзентавала берасцейскім аматарам жывапісу свае карціны.
Наталля Чорнагаловая — знакамітасць у беларускай школе сучаснага экспрэсіянізму. Для яе работ характэрная грубая выразнасць, скажэнне формы і колеру як праява напружанага пачуцця. Як распавяла сама мастачка, яна апранае пальчаткі і працуе як скульптар, змешваючы на палатне фарбы, стварае выразныя выявы. Вялікае значэнне Наталля Чорнагаловая надае менавіта колеру.
Пасля ўрачыстага адкрыцця выставы мастачка правяла майстар-клас. Усяго за 10 хвілін яна зрабіла партрэт адной са сваіх прыхільніц.
Выстава праходзіць у выставачнай зале па вуліцы Савецкай і працягнецца да 21 жніўня.
Паводле: Еўрарадыё
выстава называецца “Краски любви” – у мяне гэта выклікае сумневы, ці варта туды ісці…
У iнтэрнэце ёсць некалькi фота яе карцiн. Загуглi, паглядзi i тады вырашыш: цi варта iсцi?