Грамадства

Штраф “за паход у краму”

Берасцейскі абласны суд 11 жніўня разгледзеў скаргу Тараса Бярэжнага і прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафаваў на 12 базавых велічынь.

Тараса Бярэжнага затрымалі ў Берасці 29 чэрвеня на бульвары Касманаўтаў. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС і склалі адміністрацыйны пратакол.

Да акцыі пратэсту, якая праходзіла ў гэты вечар у горадзе, я не маю ніякіх адносін. Па просьбе сваёй маці я купіў прадукты ў краме «Космас», размешчанай на бульвары Касманаўтаў, пасля чаго вяртаўся дадому, — паведаміў Тарас Бярэжны.

У абскарджанні рашэння раённага суда Тарас Бярэжны таксама сцвярджаў, што фотаздымкі, прылучаныя да матэрыялаў адміністрацыйнай справы, не даказваюць яго ўдзелу ў акцыі. На адным з іх ён быў з перакрыжаванымі на грудзі рукамі на фоне будынка «у натоўпе», які складаўся з двух чалавек.

На другім здымку група людзей, сярод якіх нібы я з паднятай рукой. Акрамя таго, пазнаць у ім мяне немагчыма, бо там выява чалавека была закрыта постаццю іншага грамадзяніна.

Так сама там ёсць дата фотаздымка — 28 чэрвеня, гэта значыць ён зроблены за дзень да акцыі пратэсту.

Паводле: БелаПАН

Універсам "Космас" у Берасці

Універсам "Космас" у Берасці

Пакінуць адказ