Палітыка

Пікет каля консульства Польшчы

13 жніўня з 11 да 12 гадзін каля будынка Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў горадзе Берасце адбыўся пікет.

У ім прынелі ўдзел 7 жыхароў горада над Бугам. Падчас пікета людзі патрабавалі аб’ектыўнага расследавання смерці вядомага польскага палітыка А.Леппера.

Пікет каля консульства Польшчы у Берасці
Пікет каля консульства Польшчы у Берасці

Нагадаем, што А.Леппер, вядомы польскі палітык, лідар “Самаабароны”, былы віцэ-прэм’ер быў знойдзены мёртвым. Адбылося гэта ў пятніцу (5 жніўня) прыблізна а 17-й гадзіне ў штаб-кватэры партыі. Дакладныя абставіны здарэння да сёння невядомыя. Пракуратура працягвае расследаванне.

Паводле: virtual.brest.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *