Categories: Грамадства

Міліцыянты не хочуць, каб іх ведалі?

Гамяльчанін Ігар Случак звярнуўся з прапановай стварыць на сайце Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама спецыяльны раздел, на якім кожны з жыхароў Гомеля зможа даведацца аб сваім участковым інспектары міліцыі.
“Зараз на сайце ініцыятывы “Народная праграма” ідзе абмеркаванне па тэме “Міліцыя з народам?”. Мне як правазнаўцу гэта тэма цікавая тым, што яна прапаноўвае рэформы сістэмы МУС. Але так склалася, што грамадскага абмеркавання гэтай праблемы раней не было. Грмадзяне выказваюць сваю незадаволенасць аддзельна, супрацоўнікі міліцыі аддзельна, але каб ішло абмеркаванне праблемы абодвума бакамі разам – такога няма. Я вырашыў распачаць гэты дыялог і пачаць яго з Гомеля”., – адзначыў Ігар Случак.

Прапанова была адаслана ў адміністрацыі раёнаў Гомеля, раённыя ўпраўленні ўнутраных спраў, а таксама ва ўсе грамадскія пункты аховы правапарадку і іншыя ўстановы і падраздзяленні сістэмы МУС Гомеля.

“Напачатку было вырашана звярнуцца да ўчастковых інспектараў міліцыі з прапановай дасылаць свае меркаванні аб рэфармаванні сістэмы МУС. На мой погляд, участковыя інспектары міліцыі, як ніхто іншы загружаныя працай, якою аднаму чалавеку выканаць цяжка. Безумоўна, сітуацыя вымагае таго, што патрэбна рэформа МУС, і адным з першых крокаў павінна быць іменна павелічэнне участковых інспектараў міліцыя мінімум у 4-5 разоў, бо зараз на іх ляжыць каласальная нагрузка.

Але сталася праблемай, што грамадзянам не магчыма даведацца, хто з’яўляецца ўчастковым у месцы іх пражывання.

Напрыклад на сайце Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама ёсць спецыяльны раздзел “Знайдзі свайго ўчастковага” http://www.guvd.gov.by/finduim/ дзе можна даведацца хто з’яўляецца участковым інспектарам міліцыі, дзе яго можна знайсці, на які тэлефон можна патэлефанаваць.

На сайце Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкакма http://www.uvd.gomel.by/ такога раздзелу няма, але на наш погляд, ён павінен быць, бо гэта вельмі спросціць працу ўчастковых, магчыма будзе папераджаць шматлікія правапарушэнні і злачынствы.

Таму ў звароце я прапанаваў даслаць свае звароты з такой прапановай у Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкакма, каб паспрыяць хутчэйшаму з’яўленню такога раздзела на сайце гэтага падраздзялення.

Але ўліваючы, што могуць узнікнуць некаторыя складанасці і можа спатрэбіцца час для распрацоўкі адпаведнага раздзела на сайце, было прапанавана дасылаць інфармацыю аб участковых (імя, кантакты, адрасы тых дамоў, за грамадскім парадкам якіх яны сочаць) на мой адрас.

Я размяшчу іх у сваім Жывым Журнале, а таксама распрацую для гэтых мэтаў спецыяльны сайт і кожны жыхар Гомеля і Гомельскай вобласці зможа без аніякіх праблемаў знайсці свайго участковага інспектара міліцыі.

Акрамя таго, што праца ўчастковых пасля гэтага стане лягчэй, тым самым будзе пакладзены пачатак грамадскага дыялогу паміж супрацоўнікамі міліцыі і грамадзянамі, і хто ведае, магчыма гэта пакладзеце пачатак рэфармаванню ўсёй сістэмы МУС” – адзначыў Ігар Случак.

Ігар Случак

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago