Падчас летніх вакацый (і не толькі) студэнты заўсёды шукаюць магчымасць крыху падзарабіць.
Сайт generatoin.by склаў топ-5 самых распаўсюджаных варыянтаў.
Улетку на сайтах, якія прапануюць пошук працы, з’яўляецца па 30–40 абвестак, на якія можа прэтэндаваць студэнт, што раней не меў вопыту працы. Прыкладна трэцяя іх частка падыдзе любому: ні ўмець праграмаваць, ні кіраваць, ні, тым больш, лічыць рахункі для гэтых працаў не трэба.
У залежнасці ад таго, што і колькі разносіць, зарабіць можна да 450 даляраў. Графік свабодны, але заказы трэба прыносіць своечасова. Сістэма справаздачнасці строгая, і яшчэ цяжэйшая сістэма штрафаў: несвоечасовая дастаўка замовы, спазненне, незадаволенасць кліента — усё караецца матэрыяльна. Круг фірмаў, сярод якіх запатрабаваныя кур’еры, сёння досыць шырокі — гэта інтэрнэт-крамы, рэстарацыі, рэкламныя агенцыі і многія іншыя кампаніі сферы паслуг.
Спецыяльнасці грузчыка, рознарабочага ці прыбіральшчыка будаўнічага смецця не патрабуюць ніякай навукі, акрамя фізічнай моцы. Затое могуць прынесці нядрэннае падмацаванне для стыпендыі. «Шматпрофільны цэнтар для садзейнічання павышэнню занятасці моладзі «Моладзевая сацыяльная служба», што працуе пры падтрымцы ЕС-ПРААН-ЮНІСЕФ, якраз створаная, каб дапамагаць моладзі шукаць падобныя вакансіі. Шкада, для дзяўчат у службе прапановаў пакуль малавата.
Дарэчы, гэтая ж сацыяльная служба абяцае дапамагчы заснаваць уласную справу. Нават месца пад першы офіс абяцаюць здаць па льготнай стаўцы.
Праца для тых, хто, прабегаўшы ўвесь дзень на нагах, здольны знайсці ў сабе сілы, каб ўсміхацца кожнаму кліенту. Заробак звычайна невысокі, затое шмат можна атрымаць праз чаявыя. Да крызісу афіцыянткі за вечар гэткім чынам маглі атрымаць да 200 даляраў. Цяпер, праўда, як кажуць супрацоўнікі рэстарацый, пра тыя сумы прыгадваюць з сумам: маўляй, за вечар і 50 тысячам будзеш рады.
Асобная справа — праца ў McDonald’s. Грошы прыкладна тыя ж самыя, што і ў звычайных рэстарацыях, толькі без чаявых і больш жорсткім графікам. Патрабуюць шмат, плацяць мала. У Расеі McDonald’s нядаўна нават абвінавацілі ў эксплуатацыі дзяцей: хлопцы і дзяўчыны да 18 гадоў выконвалі шкодную працу (смажылі бульбу фры і напаўфабрыкаты для гамбургераў), а таксама ў нявыплаце поўнага заробку. Галоўны плюс у працы ў гэтых рэстарацыях — адсутнасць вопыту часцей за ўсё не зяўляецца перашкодай для наймальніка.
Праца для батанікаў. Калі вы любіце дзяцей, а да таго ж яшчэ і нядрэнна вучыцеся, то падышоў час зарабіць уласным розумам. Варта толькі выбраць нейкую дысцыпліну (звычайна, універсітэцкую спецыялізацыю) і патрэніравацца ў навуцы тлумачыць ўсе яе тонкасці школьніку.
Асаблівасцяў працы вобмаль: кліенцкую базу пачаць будаваць не так лёгка, але сябры, якія займаюцца падобнай падпрацоўкай, могуць выратаваць. Таксама варта крыху разбірацца ў дзіцячай псіхалогіі і ўмець падштурхнуць іх да вывучэння таго ці іншага прадмету. Заробак пагадзінны — ад 20 тысячаў за занятак.
Калі існуе непераадольнае жаданне трапіць на дошку гонару «Рэспубліканскага штабу студэнцкіх атрадаў» БРСМ, а таксама заняцца будоўляй такіх знакавых для цяперашняй улады аб’ектаў, як АЭС у Астраўцы ці музей ВАВ недалёка ад Драздоў, то будаўнічы атрада БРСМ можа стаць ідэальным месцам для рэалізацыі вашых памкненняў.
БРСМ набірае студэнтаў з усіх універсітэтаў і адсылае на самыя розныя працы: ад калгасаў Магілёўшчыны да будоўлі алімпійскіх аб’ектаў у Сочы ці чыгункі па ўсёй Расеі. Некаторыя БРСМаўцы нават дапушчаныя да будаўніцтва АЭС у Астраўцы. На будоўлях, як сцвярджаюць актывісты, студэнты могуць зарабіць да 1.5 мільёна.
Зрэшты, мінімальны памер аплаты ў БРСМ лічаць за лепшае не называць. А ён можа моцна не дацягваць да заяўленай сумы ў $200 па неафіцыйным курсе.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…