Актывісты кампаніі “Говори правду!” 17 жніўня пачалі збор подпісаў у Берасці пад двума заканадаўчымі ініцыятывамі. На сённяшні дзень, у зборы подпісаў задзейнічана каля 30 чалавек.
Яны просяць Дэпутатаў парламента распрацаваць і прыняць закон “Аб публічным дэклараванні прыбыткаў дзяржаўных службоўцаў, дэпутатаў і чальцоў іх сем’яў”, а таксама занесці дадатак і змены ў закон “Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці”: гарантаваць правядзенне прыватызацыі асноўных бюджэтащтвараючых прадпрыемстваў толькі з дазвола грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме.
— Некаторыя валанцёры ўжо працавалі 13—14 жніўня. Па іх словам, людзі ахвотна падпісваліся за занясенне дадзеных змен у заканадаўства, а тыя, хто адмаўляўся, тлумачылі гэта тым, што проста баяцца – паведаміла актывістка кампаніі “Говори правду!” Ганна Канюс.
Паводле: БелаПАН
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…