Мерапрыемства ажыццяўляецца ў рамках праекту пад назвай “Комплексная сістэма падтрымкі сацыяльнай эканомікі” і фінансуецца сумесна з Еўразвязам ў рамках Еўрапейскага сацыяльнага фонда (ЕСФ). Сустрэча адбудзецца ў Любліне 6-7 кастрычніка.
Запрашаем Вас на чарговую сустрэчу прадстаўнікоў арганізацый, устаноў, улады, а таксама прыватных асобаў, звязаных з сектарам сацыяльнага прадпрымальніцтва. Сустрэча скіраваная на аналіз актуальных праблем сацыяльных прадпремстваў і персаналу, што працуе ў іх. Канферэнцыя таксама дасць магчымасць абмеркаваць будучыя планы сектара. Пытанні сацыяльнага прадпрымальніцтва разглядаюцца прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, недзяржаўных арганізацый і дзелавых колаў.
У гэтым годзе мерапрыемства арганізавана праектным бюро ПРААН у Польшчы. Семінар засяроджаны на трох лейтматывах: міжнароднае супрацоўніцтва, “зялёныя” рабочыя месцы, а таксама супраца і суіснаванне бізнесу і сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Да ўдзелу ў семінары запрошана шмат гасцей, у тым ліку і замежных – з Заходняй і Усходняй Еўропы (асабліва з Украіны, Беларусі і Расеі). Іхняя прысутнасць мае падвойнае знайчэнне. З аднаго боку, гэта магчымасць усталяваць новыя кантакты, з іншага – імпульс для цікавых, інавацыйных праектаў у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва.
“Зялёныя” рабочыя месцы – тэма асабліва важная для арганізатараў.Таму на канферэнцыю прыедуць людзі, якія не толькі змогуць расказаць, што значыць стварэнне рабочага месца ўстойліва і ашчадна выкарыстоўваючы натуральныя рэсурсы, але і будуць здольныя паказаць практычныя аспекты іх функцыянавання.
Адно з самых дыскусійных пытанняў – адсутнасць рыначнага і маркетынгавага сэнсу сярод сацыяльных прадпрыемстваў, іх неканкурэнтаздольнасць або нізкая якасць прадуктаў ды паслуг. Для гэтага на канферэнцыі будуць абмеркаваныя магчымасці паляпшэння камерцыйнай прапановы сацыяльных прадпрыемстваў, павелічэння попыту сярод патэнцыйных кліентаў (камерцыйных кампаній) пабудовы партнёрства паміж бізнесам і сектарам сацыяльнага прадпрымальніцтва. Упершыню будзе падымацца пытанне сацыяльнага франчайзінгу і яго выкарыстання для развіцця самых інавацыйных ідэй.
Тэма інавацыйных прадпрыемстваў будзе разгледжаная падчас сесіі па развіцці рынку мікракрэдытаў.
Афіцыйная рэгістрацыя ўдзельніказ пачынаецца 3 жніўня і працягнецца да 15 верасня.
Харчаванне і пражыванне на час канферэнцыі аплочваецца арганізатарамі.
Удзельнікі рэгіструюцца праз рэгістрацыйнцю форму на старонцы http://fise.home.pl/owes_formularz/formularzrus.php.
Па арганізацыйных пытаннях звяртацца: +48 22 827 62 46, [email protected]
Паводле ekonomiaspoleczna.pl