Categories: Грамадства

Вынікі “маўклівых” акцыяў

Берасцейскія праваабаронцы лічаць, што ўлады мусяць зрабіць “работу над памылкамі”. Памылкі назваў юрыст Раман Кісляк 18 жніўня на прэс-канферэнцыі.

Ні аднаго прысуду на карысць “маўчуноў” за ўсё лета не было. Суды праходзілі пад дыктоўку сведкаў-міліцыянтаў, не былі публічнымі, бо міліцыянты не пускалі туды ахвотных.

“Людзі ў цывільным” забіралі людзей на акцыях і да іх, фактычна скасаваўшы дух і літару Закона. Улады не дазвалялі акцыі, а міліцыянты, калі людзі з адчаю пратэставалі моўчкі, брутальна іх затрымлівалі.

Журналістам паказалі рашэнне абласнога суда, яі адхіліў касацыю жыхара Берасця Тараса Беражнога. Матывацыя: яго затрымалі на вуліцы правільна, бо ”суд звярнуўся ў гарвыканкам, і там паведамілі, што на гэты дзень ніхто ў горадзе не заяўляў ніякіх акцый”.

З такімі тлумачэннямі, кажа сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Ігар Маслоўскі, можна браць любога. Той, хто выйшаў на вуліцу, тым самым нібыта бярэ ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Мы пачынаем інфармацыйную кампанію. Гэта будуць бюлетэні, улёткі, інфармацыя на сайтах. Праваабаронцы падрыхтуюць заявы і звароты. Па выніках аднаго з этапаў гэтай кампаніі будзе праведзены круглы стол, – дадаў кіраўнік маладзёвага крыла Берасцейскай арганізацыі АГП Уладзімір Вуек.

Паводле: Еўрарадыё

Маўклівая акцыя ў Берасці

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago