“Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё” – пад такой назвай 24 верасня-2 кастрычніка 2011 г. у Беларусі будзе праходзіць 6-ы Тыдзень нефармальнай адукацыі.
Арганізатарамі тыдня выступаюць: Установа адукацыі “Міжнародны прыватны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БелТЮФ”, ТАА “Трэнінгавы цэнтр “Квадратны апельсін”, Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV” (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у беларускім грамадстве сфармаваўся пэўны попыт на розныя праграмы навучання, накіраваныя на асабістае, сацыяльнае і прафесійнае развіццё, і гэта характэрна не толькі для сталіцы і абласных цэнтраў, але і для малых гарадоў і сельскай мясцовасці. Пры гэтым прапанова паслуг і праграм дадатковай адукацыі дарослых па-ранейшаму ў асноўным засяроджана ў Мінску. Пра гэта сведчаць і дадзеныя даследавання, праведзенага з красавіка па жнівень 2010 г.[1]. Робячы акцэнт на праблемах развіцця нефармальнай/дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі, арганізатары Тыдня НФА-2011 прапаноўваюць абмеркаваць шэраг пытанняў:
• Якія існуюць магчымасці і перспектывы развіцця нефармальнай/дадатковай адукацыі дарослых у малых гарадах і сельскай мясцовасці?
• Якія актуальныя падыходы, формы, кірункі гатовыя прапанаваць беларускія спецыялісты?
• Як можна выкарыстоўваць замежны і айчынны вопыт для таго, каб адукацыйныя паслугі ў сферы НФА зрабіць прывабнымі для спажыўцоў у рэгіёнах?
Традыцыйна мерапрыемствы будуць праходзіць у розных гарадах Беларусі. Ключавой падзеяй Тыдня НФА-2011 стане круглы стол “Нефармальная адукацыя ў рэгіёнах Беларусі: запатрабаванні, вопыт, інавацыі”, які пройдзе 28 верасня 2011 ў Мінску. Ён стане дыскусійнай пляцоўкай, на якой эксперты, прадстаўнікі арганізацый дзяржаўнага, грамадскага і бізнес-сектараў абмяркуюць стан і праблемы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў рэгіёнах Беларусі, а таксама ролю НФА ў рэгіянальным развіцці.
Да ўдзелу ў Тыдні НФА-2011 запрашаюцца арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай і дадатковай адукацыяй дарослых, а таксама арганізацыі, гатовыя аказаць садзейнічанне і падтрымку ў правядзенні Тыдня НФА. Прыём заявак і прапаноў працягнецца да 29 жніўня 2011 года.
Падрабязная інфармацыя пра Тыдзень НФА-2011 размешчана на сайце www.adukatar.net.
Кантактная асоба па пытаннях агульнай каардынацыі мерапрыемства – Яніна Зінчанка (тэл.: (017) 270 38 96), электронны адрас аргкамітэта Тыдня НФА 2011 nfeweek2011@gmail.com
[1] Даследванне правадзілася для праекта прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (Федэратыўная рэспубліка Германія) “Падстрымка адукацыі дарослых у Рэспубліцы Беларусь”. Падрабязна аб гэтым: Юлія Нікуліна, Наталля Рябава. Дадатковая адукацыя дарослых: ці гатова сістэма адукацыі адказаць на новы запыт грамадства. Частка 1 “Ці існуе запыт?”// Адукатар. №2 (18), 2010. С. 14-20. adukatar.net/?page_id=5442
Частка 2 “Якая прапанова?”// Адукатар. №1 (19), 2011. С. 14-28. adukatar.net/?page_id=13526
Паводле budzma.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…