У Берасці, у адрозненні ад іншых рэгіёнаў Беларусі, можна набыць мяса. Адзіны мінус – трэба пастаяць у чарзе і мець пры сабе дастаткова грошай.
На замену якаснаму мясу прывозяць таннае, але, па словах жыхароў Берасця, не вельмі добрае на выгляд мяса. Берасцейцы адзначаюць, што мяса па завоблачным коштам, а заробкі і пенсіі мізэрныя:
– Я яго не так часта пакупаю. Мне жаль пенсіі, каб пакупаць мяса.
– У прынцыпе прападае, але часамі пакупаем так званае катлетнае мяса, яно не вышэйшага сорту. Калі на мясакамбінаце 24 тысяч, гэта дорага, было 19 тысяч.
– Заплата маленькая, таму мяса пакупаем цяпер мала.
Як адзначаюць беларускія эканамічныя эксперты, рост коштаў на прадукты харчавання, у тым ліку на мясныя вырабы, абумоўлены ростам курсу валюты. Дэфіцыт прадуктаў харчавання, па іх словах, таксама звязаны менавіта з паступовым развалам беларускай эканомікі.
Паводле: Радыё Рацыя